Рус Бел Eng
20.05.2021

20 мая 2021года члены Маладзёжнага Савета Мінскага гарадскога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя па запрашэнні дэпутата-члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і моладзевай палітыцы Марыны Шкроб наведалі Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Мэтай мерапрыемства з'яўлялася азнакамленне з дзейнасцю ніжняй палаты беларускага парламента - вышэйшага заканадаўчага органа краіны.

Экскурсія ў заканадаўчы орган нашай краіны пачалося з наведвання пастаянна дзеючай экспазіцыі музея гісторыі Вярхоўнага Савета БССР і Парламента Рэспублікі Беларусь, запрошаныя азнаёміліся з гісторыяй станаўлення і развіцця парламентарызму ў Беларусі, структурай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і асноўнымі напрамкамі яе дзейнасці.

Гасцям была прадстаўлена ўнікальная магчымасць наведаць абноўленую Авальную залу Дома Урада, дзе парламентарыі азнаёміліся з кампетэнцыяй Палаты прадстаўнікоў і асаблівасцямі заканатворчага працэсу. Марына Аляксандраўна таксама распавяла аб сваёй дэпутацкай дзейнасці і асаблівасці працы.

Падчас дыялогу з дэпутатам ўдзельнікі сустрэчы атрымалі адказы на пытанні, якія цікавілі іх, выказалі падзяку за запрашэнне і цёплы прыём.

Завяршылася экскурсія сумеснымі фота на памяць.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by