Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.03.2018

20 сакавіка 2018 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Гуйвік Н.В., Макарына-Кібак Л.Э. і Мычко В.В. прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Аднаўленчае правасуддзе па справах аб злачынствах непаўналетніх».

Мерапрыемства праведзена Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь пад эгідай Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» і аддзяленнем Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.

Канферэнцыя стала пляцоўкай для ўсебаковага абмеркавання найбольш прагрэсіўных падыходаў аднаўленчага правасуддзя. У ёй прынялі ўдзел намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» Міцкевіч В.В., глава Камітэта ААН па правах дзіцяці Р.Вінтэр, прадстаўнік Дзіцячага Фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Р.Сарвар, кіраўнікі шэрагу дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, аўтарытэтныя міжнародныя і нацыянальныя эксперты ў сферы выканання правасуддзя ў дачыненні да непаўналетніх, а таксама вядучыя вучоныя ў вобласці крымінальнага права і крымінальнага працэсу.

Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Гуйвік Н.В. выступіла з дакладам на тэму «Перспектывы нарматыўнай рэгламентацыі інстытута медыяцыі ў нацыянальным заканадаўстве». Яна расказала прысутным аб вопыце падрыхтоўкі дэпутатамі камісіі законапраекта, накіраванага на прымяненне медыяцыі ў крымінальным працэсе.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць