Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.12.2017

20 снежня 2017 года адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары як інструмента пакарання, які прымяняецца ў Рэспубліцы Беларусь, Наумовіча А.М. і старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Гуйвік Н.В. з Генеральным дырэктарам Савета Еўропы па правах чалавека і вярхавенства права К. Якумопуласам.

У названай сустрэчы таксама прыняў удзел член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Румо А.А.


А.М.Наумовіч праінфармаваў замежных гасцей аб мерапрыемствах, праведзеных працоўнай групай у 2017 годзе, выніках абмеркавання пытанняў смяротнай кары ў рэгіёнах Беларусі. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі палітычныя, прававыя, сацыяльныя аспекты праблематыкі прымянення выключнай меры пакарання ў Рэспубліцы Беларусь, пытанні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з Саветам Еўропы ў сферы біяэтыкі, а таксама магчымасць правядзення сумесных мерапрыемстваў па гэтых тэмах.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць