Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.12.2017

20 снежня 2017 года адбылося сумеснае пасяджэнне палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па пытаннях дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, членаў Савета Рэспублікі і адказаў Урада Рэспублікі Беларусь.

З дакладам на тэму «Аб выніках, мэтах і задачах у галіне прамысловага комплексу і энергетыкі» перад парламентарыямі выступіў Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашка У.І.

Па словах У.І.Сямашкі, гэты год стаў пераломным у плане выканання Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на бягучую пяцігодку. Віцэ-прэм’ер перакананы, што сітуацыю ў эканоміцы атрымалася змяніць і паступальны рух будзе працягвацца.

У тым, што УВП краіны дэманструе ўстойлівы рост, вырашальную ролю адыграла прамысловая вытворчасць, якая па выніках 11 месяцаў 2017 года дасягнула ўзроўню ў 106,3 працэнта. Прычым дынаміка развіцця большасці галін прамысловага комплексу сёння вышэй, чым у шэрагу суседніх краін.

Намеснік Прэм’ер-міністра праінфармаваў парламентарыяў, што з найбольшай аддачай спрацавалі ў гэтым годзе дрэваапрацоўка, цэлюлозна-папяровая прамысловасць, лёгкая прамысловасць, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў і машынабудаванне.

Развіццю пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы спрыялі паляпшэнне знешнеэканамічнай сітуацыі і зніжэнне стаўкі па крэдытах да 11,8 працэнта. Гэта самы нізкі паказчык за пяць гадоў, растлумачыў У.І.Сямашка.

У сувязі з тым, што аб’ёмы продажаў выраслі на 1,5 працэнта, запас гатовай прадукцыі ў краіне таксама атрымоўваецца ўтрымліваць на самым нізкім за апошняе пяцігоддзе ўзроўні. Пры гэтым 60 працэнтаў прамысловай прадукцыі пастаўляецца на экспарт, аб’ём якога дасягнуў да сённяшняга дня ўзроўню 120,6 працэнта.

Віцэ-прэм’ер асабліва падкрэсліў павелічэнне экспарту інавацыйных тавараў — грузавых аўтамабіляў, трактароў, вагонаў, прамысловых і бытавых электрапрыбораў. Іх доля ў агульнай структуры экспарту складае больш за 11 працэнтаў.

Паспяховаму выкананню прагнозных паказчыкаў спрыяла мэтанакіраваная работа па рэалізацыі ўказаў Кіраўніка дзяржавы, накіраваных на падтрымку і стымуляванне айчынных вытворцаў. Замацаванню пазітыўных тэндэнцый спрыяла правядзенне мадэрнізацыі старых і ўвод у эксплуатацыю новых вытворчасцяў, а таксама меры, прынятыя па стабілізацыі фінансавага становішча шэрагу валаўтваральных прадпрыемстваў.

У цэлым, перакананы віцэ-прэм’ер, тэмпы развіцця, набраныя галіной у 2017 годзе, дазваляюць разлічваць на годнае выкананне заданняў пяцігодкі.

Па завяршэнні дакладу У.І.Сямашка адказаў на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.

Дэпутат Старынская Т.А. спытала ў віцэ-прэм’ера, як будзе ў далейшым вырашацца лёс ААТ «КІМ» і пагашацца запазычанасць па заработнай плаце перад яго работнікамі.

Дэпутат Курсевіч В.В. пацікавіўся ў У.І.Сямашкі, якія меры прадпрымае Урад для інтэнсіфікацыі эканамічнага супрацоўніцтва з Украінай, асабліва ў кантэксце прыняцця ўкраінскімі ўладамі некаторых рашэнняў па абмежаванні імпарту беларускіх тавараў.

Дэпутат Барадзеня В.А. звярнуўся з пытаннем, ці змогуць электробусы выцесніць з гарадскіх вуліц аўтобусы, тралейбусы і трамваі, ці традыцыйныя віды транспарту будуць і далей эксплуатавацца. Парламентарый таксама папрасіў пракаментаваць, як будуць вырашацца праблемныя пытанні ў развіцці прамысловасці ў 2018 годзе.

Дэпутат Рыбак А.А. папрасіў Намесніка Прэм’ер-міністра выказаць меркаванне пра тое, якія з перспектыўных галін прамысловасці маюць патрэбу ў першачарговай дзяржаўнай падтрымцы і якія найбольш перспектыўныя метады ўзаемадзеяння навукі і вытворчасці неабходна развіваць.

Дэпутат Гуйвік Н.В. прапанавала віцэ-прэм’еру ўзяць пад асабісты кантроль ход рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, які рэалізуецца на прадпрыемстве ААТ «Тэхналіт Полацк».

Далей на пытанні парламентарыяў адказвалі кіраўнікі рэспубліканскіх органаў кіравання.

Дэпутат Вабішчэвіч П.А. пацікавіўся ў Міністра энергетыкі Патупчыка У.М., ці плануецца ў бліжэйшай перспектыве будаўніцтва ў краіне новых сетак для газіфікацыі жылога фонду.

Дэпутат Варанецкі У.І. папрасіў Міністра ўдакладніць, ці прадугледжана пры будаўніцтве гідраэлектрастанцый уладкаванне абводных каналаў для суднаходства і промыслу рыбы.

Дэпутат Місявец В.Р. пацікавіўся ў намесніка Міністра прамысловасці Агароднікава А.С., ці будзе мяняцца коштавая палітыка пры рэалізацыі аўтамабіляў, вырабленых на прадпрыемстве СЗАТ «БЕЛДЖЫ».

Дэпутат Марзалюк І.А. папрасіў першага намесніка Міністра культуры Дрыгу І.У. пазначыць пазіцыю яе ведамства аб магчымасці ўнясення ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры паправак, якія дазваляюць мясцовым органам кіравання і самакіравання ажыццяўляць тэрміновыя рамонтна-рэстаўрацыйныя работы без узгаднення з Міністэрствам культуры, альбо якія прадугледжваюць аптымізацыю працэдуры і скарачэнне тэрмінаў узгаднення такіх работ.

Дэпутат Канапацкая Г.А. папрасіла намесніка Міністра фінансаў Кійко Д.М. удакладніць тэрміны прыняцця нарматыўнага акту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і паправак у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь, накіраваных на лібералізацыю і спрашчэнне падатковага заканадаўства.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць