Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.12.2019

20 снежня 2019 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіч В.В. прыняў удзел у падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве з Прадстаўніцтвам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь.

Сёння ў Нацыянальным цэнтры прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Прадстаўніцтвам Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь і Саюзам юрыстаў.

Мэтай гэтага Пагаднення з’яўляецца супрацоўніцтва па пытаннях механізмаў аднаўленчага правасуддзя ў дачыненні да дзяцей у канфлікце з законам, школьнай медыяцыі, праваабарончых механізмаў інтарэсаў дзіцяці і папулярызацыі ідэй аднаўленчага правасуддзя ў юрыдычным асяроддзі.

Падпісалі Пагадненне намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў Міцкевіч Валерый Вацлававіч і кіраўнік Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь Рашэд Мустафа Сарвар.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць