Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

20.01.2022

20 студзеня 2022 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекту Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні кодэксаў», які прадугледжвае ў тым ліку ўнясенне змяненняў у Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь.

У пасяджэнні, якое вяла старшыня Пастаяннай камісіі Любецкая С.А., прынялі ўдзел прадстаўнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускай натарыяльнай палаты, Беларускага рэспубліканскага унітарнага страхавога прадпрыемства «Белдзяржстрах», Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, а таксама а таксама работнікі сакратарыятаў Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.


Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі выказаныя па праекце заўвагі і прапановы. У прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца падстаў спынення права ўласнасці, агульнай уласнасці мужа і жонкі, пагашэння патрабаванняў па аднастайных абавязацельствах, залогу рэчаў у ламбардзе, іншай арганізацыі, якая мае права ажыццяўляць мікрафінансавую дзейнасць, а таксама мэтазгоднасць унясення змяненняў у главу 48 («Страхаванне») Грамадзянскага. кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Работа над законапраектам будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by