Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.08.2019

20 жніўня 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Докшыцкі раён Віцебскай вобласці.

У.П.Андрэйчанка прыняў удзел у адкрыцці пасля правядзення капітальнага рамонту і мадэрнізацыі дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 1 г. Докшыцы».


Старшыня Палаты прадстаўнікоў павіншаваў жыхароў горада, педагогаў і выхаванцаў дзіцячага садка з гэтай важнай і радаснай падзеяй.




Як было адзначана, сацыяльная сфера, пытанні падтрымкі сем’яў, маладзежная палітыка, развіццё адукацыі заўсёды былі і застаюцца ў дзяржавы на асаблівым рахунку. Вядзецца паслядоўная работа ў гэтых кірунках і ў Докшыцах. Як вынік, з 2011 года колькасць насельніцтва горада пастаянна павялічваецца. Па ўзроўні нараджальнасьці Докшыцы займаюць другое месца сярод раённых цэнтраў Віцебшчыны. Пры гэтым вельмі важна, што для дзяцей робіцца ўсё неабходнае для іх гарманічнага развіцця.



У.П.Андрэйчанка падзякаваў усіх тых, хто забяспечваў рамонт і мадэрнізацыю яслей-сада і ўручыў памятны падарунак калектыву дашкольнай установы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць