21.08.2019

20 жніўня 2019 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы да другога чытання праекта Закона «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях гаспадарчых таварыстваў».

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі Качыны Л.І., прынялі ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Канапацкая Г.А., прадстаўнікі Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, а таксама работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.



Членамі рабочай групы былі разгледжаны заўвагі і прапановы па законапраекце, якія паступілі ў Пастаянную камісію ад зацікаўленых дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.


Работа над праектам Закона будзе працягнута.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць