Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.08.2017

21 ― 27 жніўня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Шылаў В.П. (Гомельская-Сельмашаўская выбарчая акруга № 32) правёў шэраг сустрэч з насельніцтвам і прыняў удзел у некалькіх грамадска-палітычных мерапрыемствах.

23 жніўня дэпутат правёў асабісты прыём грамадзян. Пытанні, з якімі звярнуліся да яго жыхары выбарчай акругі, тычыліся працаўладкавання, узаемадзеяння з органамі ўнутраных спраў і судовай улады, якасці медыцынскіх паслуг.

24 жніўня В.П.Шылаў прыняў удзел у сустрэчы кіраўніцтва Холдынгу «Гомсельмаш» з працоўным калектывам ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармалей». Парламентарый расказаў удзельнікам сустрэчы аб рабоце Палаты прадстаўнікоў, законапраектах, якія знаходзяцца на разглядзе ў профільных камісіях. Пасля заканчэння мерапрыемства быў праведзены асабісты прыём работнікаў прадпрыемства. На пытанні, якія паступілі, былі дадзены вычарпальныя адказы.

25 жніўня дэпутат ўдзельнічаў у пасяджэнні выканаўчага камітэта Адміністрацыі Чыгуначнага раёна г. Гомеля. У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі работы ўстаноў адукацыі і спорту Чыгуначнага раёна г. Гомеля за 2016/2017 навучальны год і вызначаны асноўныя задачы ў гэтай сферы на новы навучальны год. Яшчэ адно важнае пытанне, разгледжанае на пасяджэнні, датычылася ўдасканалення працы са зваротамі грамадзян.

Спіс дэпутатаў: Шылаў Віталій Пятровіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць