Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


28.06.2018

21 чэрвеня 2018 года старшыня пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Дабрыніна Л.А. (Аршанская гарадская выбарчая акруга № 25) прыняла ўдзел у пасяджэнні сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў.

У ходзе мерапрыемства былі абмеркаваны меры, што прымаюцца гарадскімі і раённымі Саветамі дэпутатаў, гаррайвыканкамамі па развіцці прадпрымальніцтва ў рамках выканання дэкрэтаў Кіраўніка дзяржавы ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці», ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г. № 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».


У сваім выступленні парламентарый расказала аб праведзенай рабоце па комплекснай карэкціроўцы Падатковага кодэкса з улікам Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 і іншых нарматыўных актаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва.

Яна праінфармавала ўдзельнікаў пасяджэння, што падатковая палітыка на 2019 год і на перыяд да 2021 года фарміруецца пры захаванні мараторыя на ўвядзенне новых падаткаў, збораў (пошлін) і павышэнне падатковых ставак, што не павялічвае ўзровень падатковай нагрузкі.

Пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь з лютага 2018 гады працуе міжведамасная рабочая група, у склад якой увайшлі прадстаўнікі зацікаўленых дзяржаўных органаў, бізнес-саюзаў, эксперты-аўдытары, а так жа дэпутаты Парламента.

На пасяджэннях групы выпрацоўваюцца ўзгодненыя пазіцыі па карэкціроўцы дзеючага парадку падаткаабкладання і вырашэнню іншых пытанняў, якія найбольш востра хвалююць бізнэс у цяперашні час. Мэта такой працы –– максімальна прыбраць скажэнні ў падатковай сістэме і зрабіць яе зручнай у плане адміністравання.

З улікам выпрацаваных рашэнняў Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь падрыхтаваны, а Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь накіраваны на ўзгадненне праект новай рэдакцыі Агульнай часткі Падатковага кодэкса.

Новая рэдакцыя кодэкса прадугледжвае ўдасканаленне механізму прыпынення аперацый па рахунках плацельшчыкаў; парадку звароту спагнання на дэбіторскую запазычанасць; спосабаў забеспячэння выканання падатковага абавязацельства; парадку прымянення спрошчанай сістэмы падаткаабкладання, у тым ліку індэксацыі крытэрыяў выручкі; парадку правядзення падатковых праверак і абскарджання іх вынікаў; кантролю за трансфертным цэнаўтварэннем.

У рамках комплекснай карэкціроўкі Падатковага кодэкса з улікам Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» прапануецца рэалізаваць наступныя меры па зніжэнні падатковай нагрузкі на плацельшчыкаў:

пашырыць магчымасць прымянення інвестыцыйнага выліку па падатку на прыбытак па будынкам, збудаванням, перадататчным прыстасаванням, а таксама па машынам і абсталяванні за кошт яго павелічэння ў 1,5;

знізіць да 6 працэнтаў стаўкi падатку на прыбытак і падаходнага падатку з фізічных асоб у дачыненні дывідэндаў пры ўмове неразмеркаванага атрыманага прыбытку на працягу трох гадоў і цалкам вызваляць дывідэнды ад падаткаабкладання пры неразмеркаванні прыбытку на працягу пяці гадоў;

вызваліць пабудаваныя пасьля 1 студзеня 2019 года аб’екты і зямельныя ўчасткі, на якіх яны размешчаны, ад падатку на нерухомасць і зямельнага падатку на працягу першага года эксплуатацыі гэтых аб’ектаў і ўжываць паніжальныя каэфіцыенты да ставак указаных падаткаў па такіх аб’ектах і зямельных участках на працягу другога-пятага гадоў.

Названыя меры накіраваны на прыцягненне інвестыцый у эканоміку, стымуляванне рэінвеставання прыбытку ў развіццё вытворчасці, стварэнне новых працоўных месцаў і павелічэнне паступленняў падаткаў у бюджэт.

Дэпутаты падтрымалі меркаванне аблвыканкамаў аб захаванні права мясцовых Саветаў дэпутатаў па ўстанаўленні павышаючых (паніжальных) каэфіцыентаў да ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць. Прапанавана захаваць значэння гэтага паказчыка каэфіцыентам 2 на сярэднем узроўні, які фактычна склаўся за апошнія гады.

Л.А.Дабрыніна паведаміла ўдзельнікам пасяджэння, што да 31 ліпеня 2018 года праект Падатковага кодэкса будзе ўнесены на разгляд у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь разам з бюджэтным пакетам законапраектаў.

У заключэнне дэпутат падзякавала сваіх калег за цеснае супрацоўніцтва па ўдасканаленні падатковага заканадаўства і пажадала поспехаў у вырашэнні пастаўленых задач па развіцці рэгіёнаў.
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць