Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.06.2019

21 чэрвеня 2019года навучэнцы гімназіі г. Калінкавічы Гомельскай вобласці наведалі Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Экскурсія гімназістаў у Палату прадстаўнікоў адбылася па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Яўгена Буніслававіча Адаменка.

Паездку ў Мінск калінкавіцкія школьнікі чакалі з нецярпеннем. Экскурсія ў Авальную залу, знаёмства з экспазіцыяй аб працы заканадаўчага сходу, сустрэча з дэпутатамі сталі для іх незабыўнымі.


Па прыездзе гімназістаў з іх настаўнікамі сустрэў Яўген Буніслававіч. Ён расказаў ім пра паўнамоцтвы і структуру парламента, формах работы дэпутата і распарадку дня. Гімназісты пабывалі ў зале пасяджэнняў Палаты прадстаўнікоў.

Пазнавальным стаў дыялог пра гісторыю і сучаснасць Нацыянальнага сходу, заканадаўчай, міжнароднай і міжпарламенцкай дзейнасці, працы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у выбарчых акругах.

Экскурсія для гімназістаў была пазнавальнай. Ім было цікава ўбачыць, як працуюць парламентарыі, дзе прымаюцца законы, падзялілася сваімі ўражаннямі, адзначыўшы добразычлівую абстаноўку з боку Яўгена Буніслававіча, яго ўвагу да іх выказванняў.


Як адзначылі педагогі гімназіі, гаворка падлеткаў з дэпутатам атрымалася даволі сур'ёзнай. Школьнікі абмеркавалі пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, паразважалі пра тое, хто такі патрыёт і як дасягнуць поспеху. Гімназісты паказалі, што яны імкнуцца быць у курсе ўсіх важных і значных падзей сваёй краіны і не застаюцца ў баку пры вырашэнні існуючых праблем.

Педагогі і навучэнцы гімназіі выказалі падзяку дэпутату Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Яўгену Буніслававічу Адаменка за выдатную магчымасць акунуцца ў сапраўднае парламенцкае жыццё.

Па дарозе дадому гімназісты дзяліліся ўражаннямі аб экскурсіі, сваімі новымі планамі і ідэямі на карысць роднага горада і яго жыхароў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць