Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

21.10.2021

21 кастрычніка 2021 года адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П. з намеснікам Старшыні Савета народных прадстаўнікоў Рэспублікі Інданезія па пытаннях прамысловасці і развіцця Рахматам Гобелем.

Бакі правялі абмен думкамі па пытаннях развіцця беларуска-інданезійскіх адносін, нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках Міжпарламенцкай асамблеі Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі.

Было адзначана, што пашырэнню двухбаковых гандлёва-эканамічных сувязей будзе спрыяць заключэнне пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Інданезіяй.


Старшыня Палаты прадстаўнікоў падкрэсліў, што праграма знаходжання інданэзійскай дэлегацыі ў Беларусі будзе садзейнічаць рэалізацыі стратэгічных дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Інданезію ў 2013 годзе.

Ён таксама пазітыўна ацаніў узровень двухбаковага парламенцкага супрацоўніцтва, які быў наладжаны пасля падпісання Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і Саветам народных прадстаўнікоў Інданезіі.

У.П.Андрэйчанка выказаў упэўненасць, што абмен візітамі парламенцкіх дэлегацый адкрые новыя перспектывы для двухбаковых узаемаадносін.

На яго думку, прыярытэтнай задачай для парламенцкіх груп дружбы дзвюх краін павінна стаць актыўнае садзейнічанне развіццю інвестыцыйнага супрацоўніцтва і рэалізацыі канкрэтных эканамічных праектаў.

У сувязі з гэтым ён праінфармаваў інданэзійскіх калег пра гатоўнасць беларускіх прадпрыемстваў нарошчваць пастаўкі ў іх краіну хлорыстага калія, кар’ерных самазвалаў, трактароў, сельскагаспадарчай тэхнікі, прадуктаў харчавання. Акрамя таго, Беларусь адкрыта да развіцця супрацоўніцтва ў сферах адукацыі і турызму.


У сваю чаргу Рахмат Гобель падзякаваў за цёплы прыём і звярнуў увагу, што гэта яго першы візіт у Рэспубліку Беларусь. Я вельмі спадзяюся, што падчас усіх сустрэч мы зможам замацаваць нашы дамоўленасці. Важна, каб двухбаковыя адносіны развіваліся не толькі ў галіне эканомікі, але і ў сферах культуры і турызму, сказаў ён.

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і пашырэння інданэзійскай дыпламатычнай прысутнасці ў Рэспубліцы Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by