Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

21.04.2022

21 красавіка 2022 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. здзейсніў рабочую паездку ў Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці.

У ходзе прыёму ў Глыбоцкім райвыканкаме кіраўнік Палаты прадстаўнікоў прыняў шэсць грамадзян з Глыбоцкага, Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.

Пытанні, з якімі да яго звярнуліся выбаршчыкі, датычыліся правядзення капітальнага рамонту жылога дома, заключэння дагавора паміж індывідуальным прадпрымальнікам і філіялам «Наваполацкводаканал» УП «Віцебскаблводаканал», замены вокнаў у доме, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, поўнай кампенсацыі затрат на газазабеспячэнне жылога дома, датэрміновага выкарыстанні сродкаў сямейнага капіталу і іншыя.

Пасля прыёму У.П.Андрэйчанка адказаў на пытанні журналістаў.

У прыватнасці ён адзначыў, што да кожнага чалавека, які звяртаецца з пытаннем, просьбай, пажаданнем — індывідуальны падыход. «Мэта ў нас адна – дапамагчы людзям у рамках заканадаўства», — падкрэсліў парламентарый.



Гаворачы аб перспектывах удасканалення работы са зваротамі грамадзян, У.П.Андрэйчанка расказаў, што ў Палаце прадстаўнікоў знаходзіцца на разглядзе Закон аб удасканаленні парадку падачы зваротаў грамадзян. У гэтых мэтах праводзіцца доследная эксплуатацыя адзінай інфармацыйнай рэспубліканскай сістэмы па ўліку і апрацоўцы зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. «Калі гэтая сістэма будзе прынята, то кожны грамадзянін праз свой асабісты кабінет зможа ўбачыць, што яго зварот адпраўлены, атрыманы, зарэгістраваны, зможа даведацца, хто разглядае яго зварот, а таксама атрымае адказ. Гэта значыць, такім чынам праца са зваротамі грамадзян стане больш празрыстай і зразумелай грамадзянам. І, магчыма, гэта дазволіць скараціць колькасць наведнікаў на асабістых прыёмах службовых асоб. Разам з тым гэта не значыць, што такія прыёмы перастануць праводзіцца, а пісьмовыя, вусныя звароты не будуць разглядацца. Мы робім усё для зручнасці людзей», — падкрэсліў Старшыня Палаты прадстаўнікоў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by