Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.11.2018

21 лістапада 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Пятрышкаўскім сельвыканкаме Мінскага раёна.

Мясцовыя выбаршчыкі заўсёды актыўныя ў дні прыёму і падымаюць перад сваім дэпутатам набалелыя пытанні іх жыццядзейнасці. Гэты прыём не стаў выключэннем, жыхарамі былі агучаны надзённыя праблемы, а таксама выказана ўпэўненасць, што з дапамогай дэпутата гэтыя пытанні будуць вырашаны.

Так, Губіч Марына Віктараўна і Качур Ірына Аляксандраўна, якія пражываюць у аг. Пятрышкі па вуліцы Гагарына, дом 21, як прадстаўнікі жыхароў усяго 70-кватэрнага дома агучылі бягучыя праблемы. На працягу 6 гадоў яны дамагаюцца ліквідацыі будаўнічых недаробак пабудаванага ААТ «Забудова-буд» дома. Будаўнічыя работы былі выкананы няякасна, дапушчаны шэраг парушэнняў пры правядзенні будаўніча-мантажных работ, у выніку чаго ў кватэрах не забяспечваюцца ўстаноўленыя нормы цепла - і водазабеспячэння, працякае дах, рэгулярна адбываецца падтапленне падвальнага памяшкання.

Сур'ёзную праблему ўзняла жыхар в. Дзічкі Рэут Вікторыя Уладзіміраўна. Яе, як і многіх іншых выбаршчыкаў, хвалюе пытанне функцыянавання палігона для ўтылізацыі цвёрдых бытавых адходаў у в. Кіршы. Гэтая звалка з'яўляецца месцам збору і захоўвання смецця не толькі для жыхароў населеных пунктаў Пятрышкаўскага сельвыканкама, але і для г. Заслаўе. Палігон не абсталяваны належным чынам, у адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да такіх збудаванняў.На прыёме былі агучаны і іншыя праблемы грамадзян: арганізацыя пасажырскіх перавозак паміж г. Заслаўе і г. Мінск; тэхнічнае абслугоўванне і ўтрыманне жылога фонду; аплата за карыстаннем гарачым водазабеспячэннем.

Прысутны на прыёме старшыня Пятрышкаўскага сельвыканкама Собаль Дзяніс Аляксандравіч звярнуў увагу дэпутата на тое, што на ўсёй падкантрольнай яму тэрыторыі не абсталяваны аўтобусныя прыпыначныя пункты. Пасадка і высадка пасажыраў адбываецца прама на дарозе, бяспека грамадзян не забяспечана. Праблемай, на думку Д. А. Собаля, з'яўляецца таксама адсутнасць аўтобуснага транспартнага паведамлення паміж шэрагам населеных пунктаў сельвыканкама (в. Шчокі, в. Кісялі і інш.). Аб дапамозе ў вырашэнні гэтых праблем папрасіў Валянціну Вацлаваўну Дзяніс Аляксандравіч.

Усе агучаныя на прыёме пытанні ўзяты на кантроль Курсевіч Валянцінай Вацлаваўнай і будуць глыбока і ўсебакова прапрацаваны з мясцовымі органамі ўлады і арганізацыямі па кампетэнцыі.

У прыёме грамадзян прыняў удзел старшыня Мінскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Мякіннік Аляксандр Пятровіч.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць