Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.11.2018

21 лістапада 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла сустрэчу з насельніцтвам горада Заслаўя.

Выбаршчыкам акругі імпануе такая форма працы дэпутата. Жыхары Заслаўя любяць свой горад, і ім не абыякава, чым і як ён жыве.

Дэпутат Курсевіч В. В., адкрываючы сустрэчу, праінфармавала грамадзян, што ўдалося вырашыць у прамежку паміж папярэдняй і гэтай сустрэчамі, а што не атрымалася, але гэтыя пытанні знаходзяцца на кантролі да іх поўнага вырашэння. Валянціна Вацлаваўна праінфармавала сваіх выбаршчыкаў аб працы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і профільнай камісіі, у якой яна з'яўляецца намеснікам старшыні.

На гэтай сустрэчы, як і на папярэдніх, перайшлі да пытанняў і праблемах грамадзян. А іх, як заўсёды, было нямала.

Выбаршчык Свiтко Раіса Лявонцьеўна, якая пражывае па вуліцы Вілейская, 24, паведаміла, што дом, у якім яна жыве, быў уключаны ў планавы бягучы рамонт у 2017 годзе, але будаўнікі не правялі ў поўным аб'ёме рамонтныя працы аб'екта, і да гэтага часу так і не адноўлены працы па рамонце.

Выбаршчык Жукоўская Валянціна Антонаўна, якая пражывае па адрасе: зав. Крынічны, дом 3, звярнулася да дэпутата з просьбай дапамагчы ёй у атрыманні крэдыту на газазабеспячэнне дома, які яна пабудавала як шматдзетная маці.

Пахуноў Віктар Васільевіч, які пражывае па адрасе: вул. Мінская, 39, падняў пытанне працы гарадскога аўтобуснага парка, яго тэхнічнага стану.

Пытанні, якія падымаліся выбаршчыкамі на сустрэчы, насілі актуальны характар, і кожны з іх патрабуе прыкладання немалых намаганняў па іх вырашэнню.

Па завяршэнні сустрэчы дэпутат В.В.Курсевіч падзякавала выбаршчыкам за актыўны ўдзел і неабыякавасць.

У сустрэчы прыняў удзел старшыня Мінскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Мякіннік Аляксандр Пятровіч.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць