Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.11.2019

21 лістапада 2019 года старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. выступіў на адкрыцці 57-й сесіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, якая праходзіць у г. Санкт-Пецярбургу.

У.П.Андрэйчанка падзякаваў расійскіх калег — дэпутатаў Парламенцкага Сходу, якія ў складзе місіі МПА СНД прымалі актыўны ўдзел у міжнародным назіранні за ходам парламенцкай выбарчай кампаніі, якая праходзіла ў Беларусі, і запэўніў удзельнікаў пасяджэння, што новы склад беларускай дэпутацыі ў Парламенцкім Сходзе захавае пераемнасць у сваёй працы.

Адзначаючы поспехі саюзнага будаўніцтва, дасягнутыя за 20 гадоў рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, У.П.Андрэйчанка звярнуў увагу дэпутатаў на важнасць паслядоўнай рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне адзінай эканамічнай прасторы, і пазітыўна ацаніў той факт, што асноўны акцэнт сёння бакі зрабілі на вырашэнні пытанняў менавіта гэтай тэматыкі.

Ён падкрэсліў, што дакументы, якія рыхтуюцца ў рамках праекта сумеснай Праграмы дзеянняў па рэалізацыі Дагавора аб саюзным супрацоўніцтве, што была парафіравана кіраўнікамі ўрадаў Беларусі і Расіі 6 верасня 2019 года, павінны быць падпісаны пакетным прынцыпам.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама падкрэсліў, што ў вызначэнні шляхоў вырашэння праблемных пытанняў двухбаковага парадку вялікая роля адводзіцца парламентарыям, якія павінны больш увагі надаваць пытанням парламенцкага кантролю, маніторынгу актаў, якія распрацоўваюцца, на прадмет іх адпаведнасці міжнародным абавязацельствам Беларусі і Расіі.

Каб не знізіць тэмпы работыі эфектыўнасць рэалізуемых праектаў, Парламенцкаму Сходу варта адкарэктаваць свае падыходы да бюджэтнага планавання і каардынацыі сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках прасоўвання інтэграцыі ў фармаце Еўразійскага эканамічнага саюза з улікам будучага беларускага старшынства ў ЕАЭС.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць