Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
21 лютага 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Адаменка Я. Б., старшыня пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы па Калінкавічскай выбарчай акрузе №41 прыняў удзел у працы сходу Калінкавіцкай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі.

Пасля зацвярджэння парадку дня сходу адбылося ўрачыстае
ўручэнне камуністам і прыхільнікам КПБ раёна памятных медалёў «100 гадоў
Камуністычнай Партыі Беларусі і Беларускай ССР». Памятная медаль «100 гадоў
Камуністычнай Партыі Беларусі і Беларускай ССР» была ўручана і дэпутату Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Я.Б.Адаменко.

Далей на сходзе прайшоў прыём новых членаў партыі.У гэты дзень шэрагі раённай арганізацыі КПБ папоўніліся трыма калінкавічанамі.
Адно з галоўных пытанняў, вынесеных на абмеркаванне сходу - «Аб задачах па ўзмацненні ролі КПБ у выхаванні моладзі ў сучасных умовах». Па пазначанай тэме з дакладам выступіў першы сакратар райкама кампартыі Мікалай Буценко.Ён адзначыў, што партыя цалкам падтрымлівае дзяржаўную маладзёжную палітыку, накіраваную на стварэнне ўмоў для самарэалізацыі моладзі і стымулаў для яе ўключэння ў грамадскія працэсы.
Таксама на сходзе быў прадстаўлены комплексны план сумесных мерапрыемстваў райкама, якія будуць прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і 100-годдзю Ленінскага камсамола Беларусі.
Я.Б.Адаменка прыняў удзел у абмеркаванні пытання, што датычыцца выхавання моладзі ў сучасных умовах, адзначыўшы яго актульнасць. Дэпутат падзякаваў прысутных за актыўны ўдзел у выхаванні моладзі раёна, у вырашэнні іх маладзежных праблем.Далей парламентарый праінфармаваў удзельнікаў мерапрыемства аб заканатворчай дзейнасці парламента за мінулы перыяд бягучага году.
У канцы свайго выступу павіншаваў мужчын з Днем абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.