Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.02.2019

21 лютага 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Кананчук Т.П. прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь «Аб выніках рэалізацыі у 2018 годзе мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011 — 2015 гады і на перыяд да 2020 года і задачах на 2019 год».

У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання — дзяржаўных заказчыкаў Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011 — 2015 гады і на перыяд да 2020 года, аблвыканкамаў, кіраўнікі падведамных арганізацый, навуковых устаноў.

Прысутныя былі праінфармаваны аб выкананні мэтавых паказчыкаў дзяржаўнай праграмы ў 2018 годзе. Адзначана, што на выкананне мерапрыемстваў праграмы зрасходавана 464,8 млн. рублёў, у тым ліку са сродкаў рэспубліканскага бюджэту — 448,5 млн. рублёў, мясцовых бюджэтаў — 16,3 млн. рублёў. Грамадзянам, якія звярнуліся за сацыяльнай падтрымкай, прадастаўлены ў поўным аб’ёме льготы і кампенсацыі ў суме 134,8 млн. рублёў. На арганізацыю бясплатнага харчавання навучэнцаў зрасходавана 48,6 млн. рублёў.

Удзельнікі калегіі разгледзелі пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых рэгіёнаў: правядзенне ахоўных мерапрыемстваў у сельскагаспадарчай вытворчасці, забеспячэнне жыллём і кваліфікаванымі кадрамі, добраўпарадкаванне населеных пунктаў і іншыя.

Таксама былі абмеркаваны прапановы для ўключэння ў праект Дзяржаўнай праграмы па пераадоленню наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021 — 2025 гады.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць