Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.02.2019

21 лютага 2019 года ў г. Мінску адбыўся шосты пленум Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, у якім прынялі ўдзел намеснік міністра аховы здароўя Вячаслаў Шыла, намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Курсевіч.

З дакладам выступіў старшыня РК БПРАЗ Роберт Часнойць, які адзначыў, што комплексная праца галіновага прафсаюза накіравана на забеспячэнне годнай заработнай платы, камфортных умоў і аховы працы, адстойванне законных інтарэсаў работнікаў аховы здароўя.

У сваім выступленні Вячаслаў Шыла рассказаў пра дасягненні айчыннай медыцыны, у прыватнасці, аб высокай ацэнцы міжнародных экспертаў ўзроўню даступнасці медпаслуг у Беларусі, ахове рэпрадуктыўнага здароўя, самым нізкім паказчыку дзіцячай смяротнасці ў СНД.

У 2019 годзе трэба будзе ўкараніць новыя механізмы аплаты працы, матэрыяльнага стымулявання медработнікаў. Пры гэтым ставіцца задача як профільнаму міністэрству, так і галіноваму прафсаюзу — не дапусціць зніжэння заработнай платы работнікаў аховы здароўя пры змене алгарытму разліку.

Таксама выступілі старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, якія падзяліліся сваім вопытам работы з працоўнымі калектывамі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць