Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

21.02.2022

21 лютага 2022 года адбылася сустрэча намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міцкевіча В.В. з дэлегацыяй зоны спецыяльнага развіцця «Марыэль» на чале з генеральным дырэктарам, дэпутатам Нацыянальнай асамблеі народнай улады Рэспублікі Куба Анай Тэрэсай Ігарса.

В.В.Міцкевіч зазначыў, што расцэньвае гэтую сустрэчу як развіццё дыялогу, праведзенага з кіраўніцтвам кубінскага Парламента, Урада, а таксама падчас наведвання зоны спецыяльнага развіцця «Марыэль» у рамках яго нядаўняга афіцыйнага візіту на Кубу.

«У нашых краін вельмі добрыя палітычныя кантакты, па нарастаючай развіваюцца парламенцкія адносіны. Але, вядома, аснова ўсяму — эканоміка. І мы павінны нарошчваць эканамічныя сувязі, узаемныя пастаўкі прадукцыі, вытворчасць. І сёння — гэта асноўная тэма нашай размовы», — сказаў ён.


Паводле слоў намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў, кропак росту дастаткова. У планах на бліжэйшую перспектыву — весці перамовы па арганізацыі сумесных вытворчасцей як у свабоднай эканамічнай зоне «Марыэль», так і на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці, на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

В.В.Міцкевіч таксама звярнуў увагу, што ў рамках свайго ўдзелу ў XXXVI Генеральнай асамблеі Лацінаамерыканскага парламента ён выступіў з дакладам аб кантактах з Лацінаамерыканскім парламентам у першы дзень асамблеі. Даклад быў успрыняты з вялікай увагай і выклікаў шырокі водгук сярод лацінаамерыканскіх парламентарыяў.


«Пасля выступлення многія падыходзілі і дзякавалі за выказванне пазіцыі Рэспублікі Беларусь па шматлікіх тэмах, у тым ліку па тэмах міру і садзейнічанні міру з боку парламентаў, парламентарыяў усяго свету. І мы, вядома, казалі аб сваёй ролі. Практычна ўсе краіны Лацінскай Амерыкі цікавяцца эканамічнымі кантактамі з Рэспублікай Беларусь», — падкрэсліў ён.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by