21.05.2019

21 мая 2019 года пад старшынствам Т.П.Кананчук прайшло пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы.

У ходзе пасяджэння, у якім акрамя членаў Пастаяннай камісіі прынялі ўдзел галоўны саветнік галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Бортнікава А.С., начальнік ўпраўлення рэгіянальнай палітыкі і мясцовага самакіравання Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Гурыновіч М.А., галоўны саветнік аддзела грамадзянскага, гаспадарчага і экалагічнага заканадаўства ўпраўлення заканадаўства аб грамадзянскіх, фінансава-эканамічных і экалагічных адносінах Адамовіч К.В., саветнік-кансультант галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Раманоўская Г.Ю., начальнік аддзела дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Каваленка В.У., кансультант аддзела дзяржаўнай экалагічнай экспертызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь   Бялевіч А.Л., намеснік дырэктара па дзяржаўнай экалагічнай экспертызе ДУА «Рэспубліканскі цэнтр дзяржаўнай экалагічнай экспертызы і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Рачэўскі Я.А., начальнік галоўнага ўпраўлення горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Верамей В.М., намеснік дырэктара РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Сонцаў А.Г., начальнік ўпраўлення метадалогіі дзяржаўных экспертыз РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза» Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Шут С.У., разгледжаны заўвагі і прапановы, якія паступілі з галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай адзнацы і адзнацы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».


У прыватнасці, разгледжаны заўвагі і прапановы, якія тычацца карэкціроўкі вызначэння тэрміна «забудова», пераліку аб’ектаў дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, прадугледжанага артыкулам 5 дзеючага Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай адзнацы і адзнацы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе», карэкціроўкі вызначэння тэрміна «дзяржаўная экалагічная экспертыза» у частцы ўдакладнення прадмета дзяржаўнай экалагічнай экспертызы ў дачыненні горадабудаўнічых праектаў, перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі і праектнай дакументацыі на аб’екты будаўніцтва, а таксама выпрацаваны канкрэтныя фармулёўкі норм, па якім паступілі заўвагі і прапановы. Прынята рашэнне паўторна накіраваць законапраект на юрыдычную экспертызу ў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь і галоўнае прававое ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.


Апрача гэтага разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», па якому праведзены ўсе працэдуры ў адпаведнасці з патрабаваннямі Рэгламенту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пры падрыхтоўцы да разгляду ў першым чытанні. Прынята рашэнне ўнесці ў Савет Палаты прадстаўнікоў прапанову аб уключэнні законапраекта ў парадак дня шостай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання для разгляду ў першым чытанні ў аўтарскай рэдакцыі.


На пасяджэнні таксама разгледжаны шэраг законапраектаў, якія паступілі з другіх пастаянных камісій. Так, дэпутаты абмеркавалі праекты законаў Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях», «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях», «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Найрабійскай міжнароднай канвенцыі аб устараненні затанулых судоў 2007 года», «Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Міжнароднай канвенцыі аб грамадзянскай адказнасці за ўрон ад забруджвання бункерным палівам 2001 года», «Аб ратыфікацыі Пратакола аб далучэнні Рэспублікі Арменія да Пагаднення аб парадку абароны канфідэнцыяльнай інфармацыі і адказнасці за яе выдаванне пры ажыццяўленні Еўразійскай эканамічнай камісіяй паўнамоцтваў па кантролі за прытрымліваннем адзіных правіл канкурэнцыі ад 12 лістапада 2014 года», «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе са злачынствамі ў сферы інфармацыйных тэхналогій», а таксама Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 мая 2019 г. №3 «Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй».



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць