Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.05.2019

21 мая 2019 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У пасяджэнні прыняў удзел начальнік аддзела міжнародных перавозак і дазвольнай сістэмы ўпраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Алексіян Г.І., які абгрунтаваў неабходнасць ратыфікацыі праектаў законаў Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб міжнародных аўтамабільных зносінах ад 22 снежня 1994 года» і «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў».


Было адзначана, што гэтыя законапраекты накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў, звязаных з ажыццяўленнем міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў і грузаў, паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан, а таксама паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі.

Па выніках абмеркавання камісіяй прынята рашэнне рэкамендаваць дэпутатам Палаты прадстаўнікоў прыняць праекты законаў на бягучай сесіі.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць