Рус Бел En
21.05.2020

21 мая 2020 года пад старшынствам Л.М.Канановіч адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў» (па пытаннях пенсіённага забеспячэння).

Ж.У.Стаціўка, якая з’яўляецца адказным дэпутатам за падрыхтоўку праекта Закона «Аб змяненні законаў», праінфармавала, што законапраектам уносяцца змяненні ў законы Рэспублікі Беларусь «Аб пенсіённым забеспячэнні» і «Аб прафесійным пэнсіённым страхаванні», накіраваныя на прывядзенне іх норм у адпаведнасць

з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 студзеня 2020 г. № 15 «Аб змяненні указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

 

Праектам Закона ўдакладняюцца катэгорыі асоб, якія маюць права на пенсію, умовы атрымання права на пенсію па ўзросце за работу з асаблівымі ўмовамі працы, умовы атрымання пенсій работнікамі, занятымі на падземных і адкрытых горных работах, падставы пенсіённага забеспячэння за выслугу гадоў, пенсіённае забеспячэнне застрахаваных асоб, якія працавалі ў асаблівых умовах працы да ўвядзення прафесійнага пенсіённага страхавання, а таксама ўносяцца іншыя ўзаемазвязаныя праўкі.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць