Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.03.2018

21 сакавіка 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна правяла прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Лашанскiм сельвыканкаме.

У прыёме прымалі таксама ўдзел старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Бялянкiна Юлія Іванаўна, намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Мякіннік Аляксандр Пятровіч і старшыня Лашанскага сельвыканкама Мітрафанава-Смірнова Варвара Леанідаўна.

На прыём да свайго дэпутата прыбыло 17 чалавек. І хоць пытанні, з якімі прыйшлі людзі да Валянціны Вацлаваўны былі вельмі злабадзённымі і вострымi, тым не менш прыём праходзіў у спакойнай і дзелавой абстаноўцы.

Жыхар в.Путнiкi Крапіцкі Васіль Уладзіміравіч прыйшоў з пытаннем, якое хвалюе ўсіх жыхароў гэтага населенага пункта. З лістапада 2017 года ў іх вёсцы не працуе магазін. Яго зачынілі з-за нерэнтабельнай работы. І хоць у вёску прадукты дастаўляе аўталаўка некалькі дзён у тыдзень – гэта не вырашае праблемы ў поўнай меры. Зімой многія прадукты замярзаюць, а летам пракiсаюць. Людзей гэта не задавальняе. Просьба да Валянціны Вацлаваыне ад усіх жыхароў вёскі – аказаць садзейнічанне ў аднаўленні працы крамы.

Жыхар вёскі Дзiнаравiчы Калантай Віктар Мікалаевіч падняў на прыёме вельмі сур'ёзную праблему для жыхароў в. Дзiнаравiчы і іншых населеных пунктаў Лашанскага сельсавета – гэта транспартнае забяспячэнне.

Жыхарам гэтай вёскі, каб даехаць да г. Заслаўя або ў Мінск, неабходна ісці 3 км да бліжэйшага прыпынку аўтобуса ў іншы населены пункт. Але ж ў вёсцы пражывае шмат пажылых людзей, якім ужо цяжка прайсці такую адлегласць. Валянціна Вацлаваўна бачыць рашэнне дадзенай праблемы ў арганізацыі аўтобусных маршрутаў Заслаўе – Лашаны або Заслаўе – Пятрышкi (праз аг.Лашаны), якія маглі б праходзіць праз Дзiнаравiчы, каб раніцай дастаўляць людзей на працу і ў вечары, па завяршэнні працы – дадому.

Улічваючы, што транспартнае забяспячэнне вельмі востра стаіць не толькі ў насельніцтва Лашанскага сельсавета, але і ў іншых населеных пунктах у яе выбарчай акрузе, Валянцінай Вацлаваўнай прынята рашэнне ініцыяваць правядзенне нарады ў Мiнскім райвыканкаме з удзелам кіраўніцтва райвыканкама, КУП «Мінаблаўтатранс» і ГП «Сталічны транспарт і сувязь» з мэтай прапрацоўкі гэтага пытання.

Таксама вельмі востра грамадзянамі было пастаўлена пытанне аб стане дарог і ў прыватнасці дарогi Лашаны-Пятрышкi, па якой, як сказалі грамадзяне, ужо немагчыма праехаць. На прыём прыйшлi і грамадзяне квартала новай жылой забудовы ў аг. Лашаны з пытаннямі аб будаўніцтве дарог і забяспячэннi пітной вадой.

Гэтыя і іншыя пытанні, з якімі грамадзяне звярнуліся да Валянціны Вацлаваўны будуць уважліва прапрацаваны з мясцовымі органамі ўлады і ўзяты на кантроль да іх поўнага вырашэння.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць