Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.12.2016

21 снежня 2016 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь«Аб сацыяльным абслугоўванні».

У пасяджэнні, якое вяла член камісіі Старынская Т.А., прынялі ўдзел дэпутаты — члены камісіі, член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Няхайчык А.У., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі і прапановы дэпутата Няхайчык А.У., якія тычацца тэрмінаў заключэння дагавораў на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу, падстаў для прызнання грамадзян знаходзячыміся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Члены рабочай групы таксама абмеркавалі заўвагі і прапановы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве, якія тычацца суб’ектнага складу ў галіне сацыяльнага абслугоўвання; падстаў для адмовы ў выкананні сацыяльных паслуг; правоў грамадзян, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі, і абавязкаў работнікаў, якія аказваюць гэтыя паслугі; магчымасцей абскарджання дзеянняў (бяздзейнасці) арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць сацыяльныя паслугі.

Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні, што тычацца прывядзення норм законапраекта ў адпаведнасць з агульнымі патрабаваннямі нарматворчай тэхнікі.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць