Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.12.2017

21 снежня 2017 года на базе Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» прайшоў выязны семінар Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У ходзе семінара парламентарыі азнаёміліся з ходам рэалізацыі найбуйнейшага інвестыцыйнага праекта Беларусі, прававым рэжымам Парку і наведалі асобныя аб'екты яго інфраструктуры.

Акрамя таго, у ходзе семінара дэпутаты змаглі абмяняцца думкамі па пытаннях прыцягнення інвестыцый і арганізацыі высокатэхналагічных вытворчасцей у Рэспубліцы Беларусь.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Б.К. Пірштук падзякаваў кіраўніка Адміністрацыі індустрыяльнага парку Ярашэнка А.Р., а таксама прадстаўнікоў Сумеснай кампаніі па развіцці індустрыяльнага парку і ЗАТ «Чайна Мерчантс СиЭйчЭн-БиЭлАр Камерцыйная і Лагістычная Кампанія» за прадстаўленую магчымасць азнаёміцца з ходам рэалізацыі найбуйнейшых інвестыцыйных праектаў і перспектывамі развіцця індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Б.К. Пірштук адзначыў, што інфармацыя, атрыманая дэпутатамі ў ходзе семінара, паказала стратэгічную правільнасць і своечасовасць рашэння Кіраўніка дзяржавы аб стварэнні індустрыяльнага парку, які ўжо стаў жамчужынай эканамічнага пояса Вялікага шаўковага шляху.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць