Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.12.2018

21 снежня 2018 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі адбылося пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязі» да разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні.

У пасяджэнні, праведзеным пад кіраўніцтвам члена Пастаяннай камісіі А.Ю.Юніцына, прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі на чале з намеснікам Міністра Гардзеенка Н.М., работнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпошта», а таксама Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі навелы законапраекта і шляхі ўдасканалення заканадаўства ў гэтай сферы.

Работа над законапраектам будзе працягнута.





Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць