Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
21 снежня 2020 года пад кіраўніцтвам Л.М.Канановіч адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У ходзе пасяджэння дэпутаты - члены камісіі падвялі вынікі работы ў перыяд чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання, абмеркавалі ход падрыхтоўкі да другога чытання законапраектаў «Аб змяненні законаў» (па пытаннях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы) і «Аб узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь».
Разгледзелі план работы камісіі на I квартал 2021 года і прынялі адпаведныя рашэнні.