Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

21.08.2020

21 жніўня 2020 года пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Любецкай С.А. адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У пасяджэнні прыняў удзел намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Міцкевіч В.В.

На пасяджэнні разгледжаны заўвагі і прапановы, выказаныя па асобных палажэннях Агульнай часткі праекта Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, Камітэтам дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам унутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.

У ходзе пасяджэння з удзелам прадстаўнікоў вышэйзгаданых органаў, спецыялістаў Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, работнікаў Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў абмеркаваны, у прыватнасці, нормы, якія тычацца прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, парадку накладання спагнання ў выглядзе грамадскіх работ, размежавання спагнанняў у выглядзе пазбаўлення спецыяльнага права і пазбаўлення права займацца пэўнай дзейнасцю. Разгледжаны таксама заўвагі, якія закранаюць пытанні прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці непаўналетніх.

Работа над законапраектам будзе прадоўжана.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць