21.08.2019

21 жніўня 2019 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзежнавай палітыцы Валянціна Курсевіч прыняла ўдзел у працы VII пленума Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

З дакладам на тэму: "Аб стане і далейшым удасканаленні сістэмы сацыяльнага партнёрства ў Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя, задачах на наступны перыяд, якія вынікаюць з рашэнняў Х Пленума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі" выступіў старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Р.А.Часнойць.

Далей, пасля абмеркавання дакладу, было заслуханае пытанне "Аб арганізацыйных мерапрыемствах па ўдзеле Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ў падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, вылучэнні членаў Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя ў склады абласных выбарчых камісій, акруговых выбарчых камісій.»

Затым былі абмеркаваныя пытанні, якія тычацца змяненняў у складзе Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, а таксама змяненняў у складзе Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць