23.08.2019

22 — 23 жніўня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) суправаджаў дэлегацыю Рэспублікі Польшча ў г. Глыбокае Віцебскай вобласці.

22—23 жніўня Віктар Вікенцьевіч сумесна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артурам Міхальскім суправаджаў дэлегацыю Рэспублікі Польшча на чале з віцэ-маршалам Сейма Рэспублікі Польшча Рышардам Цярлецкім падчас яе афіцыйнага візіту ў г. Глыбокае. Таксама ў складзе дэлегацыі Глыбоччыну наведалі дэпутаты Сейма Мечыслаў Казімір Башко, Уладзімеж Бернацкі, Марта Кубяк, Анджэй Кабыляж, а таксама намеснік дырэктара ўпраўлення міжнародных спраў канцылярыі Сейма Наталля Яськевіч і супрацоўнік упраўлення міжнародных спраў канцылярыі Сейма, сакратар польска-парламенцкай групы дружбы Войцех Груба.

Прадстаўнікі польскага боку сустрэліся з кіраўніцтвам Глыбоцкага раёна для абмеркавання перспектыў двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў культурнай і спартыўна-турыстычнай сферах. Таксама ў рамках візіту адбылося ўскладанне кветак на месцы пахавання загінуўшых падчас ваенных дзеянняў у 20-я гады мінулага стагоддзя палякаў, якое размешчана на могілках па вуліцы М.Горкага г.Глыбокае; наведванне ўнікальнага архітэктурнага помніка-мемарыяльнай калоны, збудаванай у гонар Канстытуцыі Рэчы Паспалітай 1791 года і санаторна-курортнага комплексу «Пліса».

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць