22.06.2017

22 чэрвеня 2017 года намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Паліцікай В.С. праведзено пасяджэнне рабочай групы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».

У пасяджэнні прыняў удзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі Дзьячэнка В.І., прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў.

У ходзе абмеркавання былі дадаткова прапрацаваны палажэнні законапраекта, якія датычацца вызначэння манапольна высокага кошту (тарыфу) тавару, антыманапольных патрабаванняў да закупак, форм нядобрасумленнай канкурэнцыі, азначэння паняцця дзяржаўных прэферэнцый, іншыя пытанні.

Чарговае пасяджэнне рабочай групы плануецца правесці 27 чэрвеня 2017 года.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць