Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.10.2019

22 кастрычніка 2019 года Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. ажыццявіў рабочую паездку ў Глыбоцкі раён Віцебскай вобласці.

У Глыбоцкім раённым выканаўчым камітэце У.П.Андрэйчанка правёў асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб.

Адбылося абмеркаванне асобных аспектаў будаўніцтва абʼектаў інфраструктуры і рамонту інжынерных сетак у г. Глыбокім, вырашення зямельных спрэчак, прадастаўлення арэнднага жылля маладым спецыялістам, пенсійнага забеспячэння, матэрыяльна-тэхнічнага абсталявання ўстановы адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй», цэнаўтварэння на мясную прадукцыю прадпрыемстваў раёна. Па яго выніках было аказана садзейнічанне ў рашэнні пытанняў, якія тычыліся будаўніцтва сетак водаправода і каналізацыі па вуліцах Варанкевіча і Вішнёвай, завулках 2-у і 3-у Радужным, рамонту водаправода па вуліцы Кірава ў г. Глыбокім. Па астатніх зваротах дадзены канкрэтныя тлумачэнні і рэкамендацыі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць