Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

22.10.2020

22 кастрычніка 2020 года ў Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы адбылося пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы да разгляду ў другім чытанні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці».

У пасяджэнні, якое вёў адказны за падрыхтоўку законапраекта член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Маркевіч А.І., прынялі ўдзел член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Мамайка І.А., прадстаўнікі Вярхоўнага Суда, Апарату Савета Міністраў, Генеральнай пракуратуры, Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, работнікі сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Члены рабочай групы абмеркавалі папраўкі па законапраекце, якія паступілі ад дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Мамайкі І.А. і Хлабукіна І.К., заўвагі і прапановы зацікаўленых дзяржаўных органаў.

Па выніках пасяджэння рабочай групы прынята рашэнне ўнесці ўзгодненыя карэкціроўкі ў шэраг палажэнняў законапраекта, а таксама разгледзець прапановы канцэптуальнага характару на пасяджэнні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы і прыняць па іх рашэнні перад накіраваннем законапраекта зацікаўленым на паўторнае ўзгадненне.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць