Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.11.2018

22 лістапада 2018 г. старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Я.Б.Адаменка працаваў у Акцябрскім раёне.

У аграгарадку Валосавічы парламентарый правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Пытанні, з якімі звярнуліся жыхары аграгарадка былі розныя: набыццё абсталявання для дзіцячых гульнявых пляцовак, афармленне зямельных участкаў, займаных грамадзянскімі могілкамі, набыццё жылля і інш.

 

У ходзе візіту парламентарый пабываў на машынна-трактарным парку і малочна-таварнай ферме Валасовічы, якія належаць ААТ «Некрашынскі», азнаёміўся з ходам зімоўкі жывёлы, пагутарыў з механізатарамі і жывёлаводамі. Яўген Буніслававіч са станоўчага боку адзначыў назапашаны вопыт будаўніцтва жывёлагадоўчых памяшканняў гаспадарчым спосабам, якое ўжо на працягу многіх гадоў вядзецца на дадзеным прадпрыемстве.

Падчас наведвання сельскага выканаўчага камітэта Я.Б.Адаменко інфармаваў выбаршчыкаў аб рабоце, якая праводзіцца ў апошні час Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні заканадаўства ў аграрнай сферы, палітыцы дзяржавы па далейшаму развіццю і ўмацаванню вёскі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць