Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.11.2018

22 лістапада дэпутат Палаты прадстаўнікоў Няхайчык А.У. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) сустрэлася са старшакласнікамі сталічнай гімназіі № 21.

Сустрэча праходзіла ў рамках рэспубліканскага праекта «КРОК (Школа актыўнага грамадзяніна)», яе тэма — «Беларусь — краіна магчымасцей».

Перад пачаткам сустрэчы парламентарый была прыкметна ўсхвалявана, гімназія размешчана ў адным з мікрараёнаў яе выбарчай акругі. Ці будзе цікава дзецям? Якое ўражанне ў іх складзецца аб дэпутаце? У сем'ях гімназістаў да меркавання дзяцей прыслухоўваюцца, таму вельмі важна, што яны раскажуць сваім бацькам пасля сустрэчы. І нарэшце, якія пытанні чакаюць госцю?

Але, як толькі сустрэча пачалася, усе хваляванні зніклі. Атмасфера ў зале — спрыяльная, размова атрымалася адкрытай і цікавай. Старшакласнікі задавалі зусім не «дзіцячыя пытанні»: Хто вызначае колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ? Якія пераўтварэння ў сістэме адукацыі можна лічыць найбольш удалымі? Ці лёгка быць дэпутатам? Чаму моладзь імкнецца атрымаць адукацыю і працаваць за мяжой? Якую падтрымку дзяржава аказвае малому і сярэдняму бізнесу сёння?

Дзеці з інтарэсам выслухвалі адказы дэпутата, некаторыя з іх нават каменціравалі. Час праляцеў непрыкметна.


У завяршэнні сустрэчы Няхайчык А.У. падзякавала адміністрацыю гімназіі, старшакласнікаў за размову, якая адбылася, яшчэ раз адзначыла, што сёння ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу кожнага маладога грамадзяніна. «Важна не быць староннім назіральнікам, а самаму займаць актыўную грамадзянскую пазіцыю і любоў да сваёй сям'і, да сваёй краіны даказваць рэальнымі справамі» - адзначыла парламентарый.

Дзеці таксама падзякавалі госцю, уручылі ёй кветкі і адзначылі, «што рэальнасць сустрэчы, якая адбылася, перасягнула іх чакання».

Да слова сказаць, гэта другая сустрэча Няхайчык А.У. з навучэнцамі школ Заводскага раёна ў рамках дадзенага праекта. Першая адбылася 25 кастрычніка ў сярэдняй школе № 117, у якую будучы парламентарый пайшла ў першы клас.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць