Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

22.02.2022

22 лютага 2022 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь азнаёміліся з функцыянальнымі магчымасцямі і запланаванымі мерамі па пераходзе на выкарыстанне Адзінай (інтэграванай) рэспубліканскай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Мерапрыемства адбылося на базе Цэнтра інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

У ім прынялі ўдзел больш за 40 парламентарыяў, работнікі Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь.

Мадэратарам мерапрыемства выступіла намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабава Г.М.

Вітаючы прысутных, старшыня Пастаяннай камісіі Давыдзька Г.Б. падкрэсліў актуальнасць і важнасць тэмы.

— Нам неабходна глыбока разабрацца, як будзе працаваць новы рэсурс, каб прапісаць адпаведныя нормы ў законапраекце аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

Дакумент выходзіць на фінішную стадыю падрыхтоўкі для разгляду Палатай прадстаўнікоў у другім чытанні. Наша задача, каб яго палажэнні былі вывераныя, зразумелыя для кожнага і працавалі на перспектыву, — адзначыў парламентарый.

Распрацоўшчыкі сістэмы — спецыялісты навукова-інжынернага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут прыкладных праграмных сістэм» прадставілі падрабязныя прэзентацыі і адказалі на пытанні дэпутатаў.

Мерапрыемства завяршылася наведваннем Гісторыка-інфармацыйнага цэнтра сувязі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by