Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.02.2019

22 лютага 2019 года Адаменка Яўген Буніслававіч старшыня пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Калінкавіцкаму выбарчай акрузе №41 прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў.

На пасяджэнні  прэзідыума разглядаліся пытанні:

1. Аб скліканні восьмай чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 - га склікання.

2. Аб падвядзенні вынікаў работы сельскіх Саветаў дэпутатаў першаснага ўзроўню па вырашэнню пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва і выніках працы за 2018 год.

3. Падвядзенне вынікаў конкурсу «Лепшае сельскае падвор'е-2018».

Пры падвядзенні вынікаў працы сельсаветаў  Е. Б. Адаменка прапанаваў, у першую чаргу, ўлічваць   узровень  жыцця насельніцтва, якое пражывае на тэрыторыі сельсавета,  а таксама крытэрыі працы   устаноў сацыяльнай сферы.

У гэты ж дзень, Я. Б. Адаменка прыняў удзел у пасяджэнні выканкама Калінкавіцкага раённага выканаўчага камітэта. На парадак дня выканкама былі вынесены пытанні:

Аб стане і мерах па барацьбе са злачыннасцю, карупцыяй, умацаванню законнасці і правапарадку на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна за 2018 год;

Аб дзейнасці саветаў грамадскіх пунктаў і добраахвотных дружын па ахове грамадскага парадку на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна;

 Аб выніках работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Калінкавіцкі раённы выканаўчы камітэт у 2018 годзе;

Аб выніках працы з маёмасцю раённай камунальнай уласнасці ў 2018 годзе і задачах па ўключэнню ў гаспадарчы абарот у 2019 годзе.

Праламентарий прыняў удзел у абмеркаванні пытанняў, якія разглядаліся на пасяджэнні выканкама, праінфармаваў удзельнікаў пасяджэння аб рабоце, якая праводзіцца ў апошні час Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні заканадаўства ў аграрнай сферы, па далейшаму развіццю і ўмацаванню сацыяльнай сферы. У канцы свайго выступу дэпутат павіншаваў прысутных з надыходзячым святам — Днём абаронцаў Айчыны і узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць