22.05.2019

22 мая 2019 года ў г. Мінску адбылося пашыранае выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах з павесткай дня «Новыя тэхналогіі пры аказанні банкаўскіх паслуг на прыкладзе адкрытага акцыянернага таварыства «Белзнешэканамбанк».

У пасяджэнні пад старшынствам Л.А.Дабрынінай прынялі ўдзел Старшыня Праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Белзнешэканамбанк» Мацюшэўскі В.С., намеснік Старшыні Праўлення гэтага банка Барысевіч А.В., выканаўчы дырэктар гэтага банка Панамароў Ю.Л., дырэктар дэпартамента інавацыйнага развіцця і упраўлення змяненнямі гэтага банка Калаур У.П., прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у МВФ Забароўскі А.М.


 

Адкрываючы пасяджэнне, Л.А.Дабрыніна падкрэсліла, што мэтай правядзення мерапрыемства з’яўляецца вывучэнне новых кліентаарыентаваных лічбавых банкаўскіх тэхналогій.

В.С.Мацюшэўскі праінфармаваў аб тым, што адкрытае акцыянернае таварыства «Белзнешэканамбанк» планамерна ідзе па шляху лічбавай трансфармацыі. Сёння банк прапаноўвае практычна ўсе класічныя банкаўскія паслугі дыстанцыйна, пастаянна пашыраючы лінейку сваіх анлайнпрадуктаў. Ужо практыкуецца адкрыццё анлайндэпазітаў, дыстанцыйны заказ плацежных карт, развіваецца паўнацэннае анлайнкрэдытаванне і многае другое.


У ходзе пасяджэння яго ўдзельнікі азнаёміліся з прынцыпамі функцыянавання сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, арганізацыяй банкаўскага API, прадуктамі, прызначанымі для аўтаматызацыі рабочых працэсаў, тэхналогіямі кіравання эфектыўнасцю бізнесз-працэсаў.

Былі абмеркаваны праблемы сучаснай стратэгіі упраўлення дачыненнямі з кліентамі, пытанні развіцця, прасоўвання і бяспекі дыстанцыйных прадуктаў.

Праведзены канструктыўны абмен меркаваннямі будзе спрыяць  мэтанакіраванай рабоце Пастаяннай камісіі па далейшым удасканальванні банкаўскага заканадаўства.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць