Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.12.2016

22 снежня 2016 года пад старшынствам Т.П.Красоўскай адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях.

У ходзе пасяджэння дэпутаты падвялі вынікі работы камісіі ў перыяд першай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання і абмеркавалі план работы ў міжсесійны перыяд.

Старшыня камісіі падзякавала дэпутатам—членам камісіі за канструктыўную работу па падрыхтоўцы да разгляду законапраектаў, адзін з якіх быў прыняты ў першым чытанні і два —у другім.

Т.П.Красоўскаязвярнула ўвагу на неабходнасць вывучэння практыкі прымянення заканадаўства ў галіне сацыяльнага абслугоўвання ў мэтах выкарыстання атрыманай інфармацыі пры падрыхтоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльным абслугоўванні насельніцтва» да другога чытання.

Дэпутаты падтрымалі план работы камісіі на I квартал 2017 года, абмеркавалі іншыя пытанні дзейнасці камісіі і прынялі адпаведныя рашэнні.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць