Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.12.2017

22 снежня 2017 года пад старшынствам А.У.Няхайчык адбылося пасяджэнне рабочай групы па праекце Закона Рэспублікі Беларусь «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, па міжнародных справах, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Беларускага саюза кампазітараў, Беларускага саюза тэатральных дзеячаў, Тэлекамунікацыйнага галіновага саюза, а таксама сакратарыятаў Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў.


Удзельнікі пасяджэння разгледзелі звароты Беларускага саюза кампазітараў, Еўразійскай канфедэрацыі таварыстваў праваўладальнікаў і Міжнароднай канфедэрацыі таварыстваў аўтараў і кампазітараў, у якіх аўтарытэтныя грамадскія аб’яднанні выказалі занепакоенасць наконт уключэння ў праект Закона палажэнняў, якія, на іх погляд, паніжаюць узровень аховы аўтарскага права і сумежных правоў. У прыватнасці, гэта норма, якая вызваляе аператараў электрасувязі і пастаўшчыкоў паслуг электрасувязі ад адказнасці ў форме выплаты кампенсацыі за парушэнне аўтарскіх і (або) сумежных правоў, здзейсненае такімі суб’ектамі ў выніку ажыццяўлення дзеянняў па распаўсюджванні тэлепраграм, якія ўваходзяць у абавязковы агульнадаступны пакет тэлепраграм, а таксама норма, якая прадугледжвае зніжэнне мінімальнага памеру кампенсацыі, якая спаганяецца па рашэнні суда за парушэнне выключнага права на твор або аб’ект сумежных правоў.

Паколькі меркаванні ўдзельнікаў пасяджэння рабочай групы падзяліліся, канчатковае рашэнне па абазначаных пытаннях будзе прынята Пастаяннай камісіяй па адукацыі, культуры і навуцы.

Работа над законапраектам будзе працягнута.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць