Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


22.12.2018

22 снежня 2018 года ў г. Маскве завяршыла рботу 55-я сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Галоўным вынікам сесіі стала прыняцце праекта Дэкрэта Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы «Аб бюджэце Саюзнай дзяржавы на 2019 г.».

Даходная частка саюзнага бюджэту (7 245,0 млн. расійскіх рублёў) сфарміравана за кошт пералічэнняў дзяржаў – удзельнікаў у суме 4 872,0 млн. рублёў, а таксама даходаў, атрыманых ад дзейнасці Тэлерадыёвяшчальнай арганізацыі Саюзнай дзяржавы і рэшткаў сродкаў бюджэтаў Саюзнай дзяржавы мінулых гадоў . Гэтыя сродкі (2 373,0 млн. рублёў) будуць накіраваны на фінансаванне новых праграм. У цэлым з бюджэту Саюзнай дзяржавы у 2019 годзе будзе прафінансавана 36 праграм, праектаў і мерапрыемстваў.

У рамках сесіі таксама прайшоў «урадавая гадзіна», прысвечаная пытанням фарміравання і функцыянавання адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы. Кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў Беларусі і Расіі, адказных за рэалізацыю гэтай задачы, праінфармавалі дэпутатаў аб арганізацыі ўліку маёмасці, створанай і (або) набытай за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы, а таксама аб рабоце па ўкараненні і камерцыялізацыі навукова-тэхналагічных і інавацыйных саюзных праграм.

Па выніках абмеркавання пытання парламентарыі прынялі рашэнне рэкамендаваць Савету Міністраў Саюзнай дзяржавы павысіць кантроль за дзейнасцю Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы, а таксама распрацаваць тыпавое палажэнне аб методыцы ўліку і размеркавання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, атрыманых у рамках рэалізацыі саюзных праграм.

Для забеспячэння ўкаранення і камерцыялізацыі вынікаў выканання праграм Саюзнай дзяржавы Парламенцкі Сход прапанаваў Камісіі па фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы арганізаваць больш цеснае ўзаемадзеянне з Расійска-беларускім фондам венчурных інвестыцый, Беларускім інавацыйным фондам, іншымі інстытутамі развіцця і бізнес-структурамі.

На «урадавай гадзіне» быў таксама абмеркаваны ход выканання рэзалюцыі Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ад 30 чэрвеня 2017 г. № 3 «Аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы». Дэпутаты прызналі асаблівую сацыяльную значнасць вырашэння гэтай задачы і прапанавалі Міністэрству сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрству лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый Расійскай Федэрацыі актывізаваць работу па выпрацоўцы неабходнага для адмены роўмінгу рашэння.

У гэты ж дзень парламентарыі разгледзелі пытанне «Аб дзейнасці Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі». Дэпутаты адобрылі асноўныя напрамкі дзейнасці Маладзёжнай палаты і пагадзіліся з планам работы моладзі ў наступным годзе. Асноўным мерапрыемствам плана стане распрацоўка Стратэгіі развіцця маладзёжнай інтэграцыі Саюзнай дзяржавы.

Чарговая сесія Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе ў Беларусі.

Фота сайта МПА СНГ


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць