Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.08.2018

22 жніўня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Літвін Сяргей Іванавіч правёў прыём грамадзян Гродзенскага раёна. Пытанні грамадзян тычыліся налічэння і выплаты пенсій, рамонту жылых дамоў, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні субъктаў гаспадарання.

Парламентарый выехаў да месца пражывання жыхаркі Скідзеля, якая звярнулася па пытанні узаконьвання прыдамавых пабудоў. Жыхарка в. Гліняны звярнулася да дэпутата з просьбай аб дапамозе ў працаўладкаванні: у яе цяжкахворае дзіця, за якім патрэбен догляд, таму працу знайсці складана.

Па некаторых зваротах заяўнікі атрымалі тлумачэнні ў ходзе прыёму, па асобных зваротах дадзены даручэнні адпаведным службам для іх больш дэталёвага вывучэння, пры неабходнасці аказання дапамогі і кампетэнтных адказаў заяўнікам.


23 жніўня Сяргей Іванавіч разам з прадстаўнікамі Скідальскага гарадскога выканаўчага камітэта і ААТ "Агракамбінат" Скідзельскі "наведаў маладую сям'ю, якая знаходзіцца ў складаных жыллёвых умовах. Маладыя людзі звярнуліся па дапамогу да дэпутата, таму што органы апекі і папячыцельства абяцаюць забраць з сям'і трох малалетніх дзяцей. У самыя кароткія тэрміны маладая сям'я павінна завяршыць рамонт, у якім ёй ўзяліся дапамагчы ўлады горада.


У ходзе работы ў акрузе Сяргей Іванавіч сустрэўся з кіраўнікамі прадпрыемстваў г. Скідаля, а таксама абмеркаваў са старшынёй Скідальскага гарадскога выканаўчага камітэта Лазавіком А.М. магчымасць правядзення у 2019 годзе абласных дажынак. Падымаліся пытанні наяўных у горадзе матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў для правядзення імпрэзы.


Спіс дэпутатаў: Літвін Сяргей Іванавіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць