Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
23 ― 24 лістапада 2018 года намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Пірштук Б.К ажыццявіў рабочую паездку ў Гомельскую вобласць.

23 лістапада намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў працаваў у выбарчай акрузе. Б.К.Пірштук правёў прыём грамадзян у г. Рэчыца, сустрэўся з навучэнцамі рэчыцкага ліцэя, пабываў у раённай гімназіі № 1 і наведаў музей імя В. Маргелава.
У ходзе наведвання ліцэя Б.К.Пірштук правёў сустрэчу з навучэнцамі і выкладчыцкім саставам. Дэпутат расказаў аб сацыяльна арыентаванай палітыцы нашай дзяржавы і асноўных складніках эканомікі. Б.К.Пірштук адзначыў, што важна вывучыць вопыт паспяховых краін, паглядзець, якія падыходы далі магчымасць дабіцца добрых вынікаў, і пераняць лепшае. Падрабязна спыніўшыся на перавагах лічбавых тэхналогій, ён падкрэсліў, што гэта найважнейшы складнік устойлівага развіцця эканомікі, які павінен стаць вядучым у росце ВУП краіны. У завяршэнне намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў адказаў на шматлікія пытанні прысутных.
Затым Б.К.Пірштук пабываў у рэчыцкай гімназіі № 1 і наведаў адзіны ў Беларусі музей паветрана-дэсантных войскаў, які знаходзіцца ў гімназіі. Кіраўнік Цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі «Скіф» У.Габраў правёў экскурсію для віцэ-спікера. Б.К.Пірштук адзначыў значную ролю музея ў пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання навучэнцаў раёна.
24 лістапада намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў прыняў удзел у гомельскім абласным фестывалі-кірмашы «Дажынкі-2018», які ў гэтым годзе прайшоў у г.п. Брагіне.
Ад імя дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Б.К.Пірштук цёпла павіншаваў работнікаў сельскай гаспадаркі са святам і ўручыў граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.