Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.03.2018

23 — 26 сакавіка 2018 года намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы, кіраўнік рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Туркменістана Сягоднік А.І. у складзе місіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі прыняў удзел у назіранні за выбарамі дэпутатаў Меджліса (парламента) Туркменістана шостага склікання.

У рамках выканання паўнамоцтваў міжнароднага назіральніка сустрэўся з парламентарыямі Туркменістана, Арменіі, Расіі, Кыргызстана і іншых дзяржаў, якія прымалі ўдзел у міжнародным назіранні. У ходзе сустрэч адбыўся абмен меркаваннямі па розных пытаннях, у тым ліку па пытаннях грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця Беларусі, Туркменістана, Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Акрамя таго, былі наладжаны кантакты для абмену інфармацыяй з мэтай развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

На сустрэчы са Старшынёй Цэнтрвыбаркама Туркменістана Г.Мурадавым выказаў прапанову аб мэтазгоднасці фарміравання ў новым складзе Меджліса рабочай групы па супрацоўніцтве з беларускім парламентам.

У інтэрв’ю туркменскім сродкам масавай інфармацыі А.І.Сягоднік даў высокую адзнаку арганізацыі парламенцкіх выбараў у Туркменістане, адзначыў наяўнасць эфектыўнага міжнароднага партнёрства паміж нашымі краінамі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць