23.06.2017

23 чэрвеня 2017 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбылася інфармацыйная сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. і старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Міхневіча В.У. з членамі Лідскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Спачатку госці азнаёміліся з гісторыяй парламентарызму, наведалі пастаянна дзеючую экспазіцыю, прысвечаную дзейнасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама Авальную залу Дома Урада.

Затым у прэс-цэнтры Палаты прадстаўнікоў адбылася сустрэча, у якой таксама прыняла ўдзел старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Красоўская Т.П. У ходзе зацікаўленага і ажыўленага дыялогу дэпутаты расказалі ветэранам аб асноўных напрамках дзейнасці беларускага Парламента, этапах работы над законапраектамі ў Палаце прадстаўнікоў, актуальных пытаннях, якія знаходзяцца на разглядзе ў пастаянных камісіях, а таксама адказалі на шматлікія пытанні.


У заключэнне госці выказалі шчырую падзяку дэпутатам Палаты прадстаўнікоў за цікавую сустрэчу і пазнавальную экскурсію.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць