Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.04.2019

23 красавiка 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў па Калінкавічскай выбарчай акрузе № 41 Адаменка Я. Б. працаваў у Акцябрскім раёне.

Я.Б.Адаменка сумесна са старшынёй Акцябрскага раённага Савета дэпутатаў А.В.Таргонскім правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях.

Затым парламентарый сустрэўся з калектывам Акцябрскай раённай гімназіі. Дэпутат расказаў удзельнікам сустрэчы аб дзейнасці Парламента, пра тое, над якімі законапраектамі цяпер вядзецца актыўная праца. Педагогі змаглі задаць дэпутату пытанні, якія іх цікавяць. Яны тычыліся аховы здароўя і камунальнай сферы. Пытанні, якія патрабуюць для вырашэння больш дэталёвага вывучэння, ўзятыя парламентарыем на кантроль.

У гэты ж дзень Яўген Буніслававіч Адаменка наведаў адкрытае акцыянернае таварыства «Дербін», дзе азнаёміўся з ходам веснавых палявых работ і станам спраў у жывёлагадоўчай галіне.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць