Рус Бел En
24.04.2020

23 красавіка 2020 года пад старшынствам А.У.Савіных адбылося чарговае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах.

Дэпутаты разгледзелі праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Рэспублікай Сербія, з другога боку».

З дакладам па гэтаму патынню выступіў першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Еўдачэнка А.А., які спыніўся на асноўных палажэннях Пагаднення. Ён выказаў перакананасць, што ратыфікацыя Рэспублікай Беларусь гэтага Пагаднення адказвае эканамічным інтарэсам нашай краіны і будзе спрыяць далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва з Рэспублікай Сербія і павелічэнню беларускага экспарту на сербскі рынак.

Па выніках абмеркавання прынята рашэнне рэкамендаваць Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уключыць названы законапраект у парадак дня другой сесіі і яго прыняць.

Асаблівая ўвага ў ходзе пасяджэння была нададзена пытанням развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва. У прыватнасці, дэпутаты адобрылі праект Рэкамендацый па выніках семінара «Прыярытэты міжнароднага парламенцкага супрацоўніцтва ва ўмовах фарміравання шматпалярнага свету для развіцця Рэспублікі Беларусь», які адбыўся 5 сакавіка 2020 года ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, абмеркавалі прапановы па ўкараненню новых форм работы ў мэтах далейшага развіцця міжпарламенцкага супрацоўніцтва ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай у свеце, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруса COVID-19, а таксама заслухалі справаздачы дэпутатаў аб службовых камандзіроўках за мяжу, учыненыя ў першым квартале 2020 года.

 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць