Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.02.2018

23 лютага 2018 года парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь завяршае ўдзел у зімовым пасяджэнні Парламенцкай асамблеі АБСЕ (г. Вена, Аўстрыйская Рэспубліка).

Члены беларускай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ прынялі ўдзел у пасяджэнні Агульнага камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы.

У сваім выступленні Б.К.Пірштук заявіў аб неабходнасці скаардынаванага падыходу і сумесных дзеянняў усіх дзяржаў — удзельніц АБСЕ і партнёраў Арганізацыі ў процідзеянні транснацыянальным выклікам і пагрозам бяспекі. Ён заклікаў членаў Асамблеі эфектыўна выконваць існуючыя меры даверу, ажыццяўляць сваю дзейнасць у рэчышчы прынятых у АБСЕ абавязацельстваў у мэтах дапаўнення намаганняў ААН на гэтым напрамку. Кіраўнік беларускай дэлегацыі выказаў надзею, што прынятыя на 26-й штогадовай сесіі ў г. Мінску рэзалюцыі па такіх актуальных тэмах, як рэагаванне на з’яўленне новых псіхатропных рэчываў, прадухіленне сексуальнай эксплуатацыі дзяцей у Інтэрнэце і другія, паслужаць далейшым стымулам для пашырэння супрацоўніцтва паміж дзяржавамі —удзельніцамі АБСЕ ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Б.К.Пірштук таксама прыняў удзел у спецыяльнай дыскусіі Агульнага камітэта ПА АБСЕ па палітычных пытаннях і бяспецы на тэму «Праблемы кантролю над узбраеннямі, раззбраення і нераспаўсюджвання на прасторы АБСЕ». Намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца паслядоўным прыхільнікам і ўдзельнікам працэсаў ядзернага раззбраення і нераспаўсюджвання і нагадаў, што ў лютым 2018 года споўнілася 25 гадоў з моманту прыняцця Парламентам Беларусі гістарычнай пастановы аб далучэнні да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі. Ён выказаў шкадаванне ў сувязі з тым, што Дагавор аб усеагульнай забароне ядзерных выпрабаванняў да гэтых пор не ўступіў у сілу, што наносіць урон глабальнаму рэжыму нераспаўсюджвання.

З улікам ключавой ролі АБСЕ ў галіне кантролю над звычайнымі ўзбраеннямі і мер умацавання даверу і бяспекі Б.К.Пірштук выказаў падтрымку працэсу структураванага дыялогу аб сучасных выкліках і рызыках бяспекі на прасторы Арганізацыі.

На мінулых сустрэчах беларускіх парламентарыяў з кіраўніцтвам ПА АБСЕ абмяркоўваліся пытанні ўдзелу беларускай дэлегацыі ў мерапрыемствах Асамблеі і ўзаемадзеяння Парламента Рэспублікі Беларусь з Міжнародным сакратарыятам ПА АБСЕ.


Ва другой палове дня адбылося сумеснае пасяджэнне трох Агульных камітэтаў Парламенцкай асамблеі АБСЕ, на якім былі заслуханы даклады намесніка Старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, Старшыні падкамітэта па Правілах працэдуры лорда Пітэра Боунэса, Спецыяльнага прадстаўніка Парламенцкай асамблеі АБСЕ па гендэрных пытаннях Хедзі Фрай, старшыні Спецыяльнага камітэта Парламенцкай асамблеі АБСЕ па міграцыі Філіпа Ламбардз і старшыні Спецыяльнага камітэта па барацьбе з тэрарызмам Макіса Варыдзіса

Беларускія парламентарыі правялі сустрэчы з кіраўнікамі і членамі дэлегацый Арменіі, Германіі, Грузіі, Казахстана, Расіі, Узбекістана, Украіны, Швецыі, і другіх дзяржаў — удзельніц АБСЕ, у ходзе якіх былі абмеркаваны актуальныя пытанні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння на пляцоўцы Парламенцкай асамблеі.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць