Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

23.02.2021

23 лютага 2021 года па ініцыятыве аўстрыйскага боку адбылася онлайн-сустрэча членаў рабочай групы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з Парламентам Аўстрыйскай Рэспублікі на чале з В.І.Варанецкім з членамі дэпутацкай групы «Аўстрыя — Украіна, Малдова, Беларусь» у Парламенце Аўстрыі на чале з Х.Брандштэтэрам.
У сустрэчы прыняла ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь А.Вёргетэр.

У ходзе адкрытага дыялогу быў абмеркаваны стан беларуска-аўстрыйскіх адносін, у тым ліку міжпарламенцкае ўзаемадзеянне, перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў галінах палітыкі, эканомікі, гуманітарнай сферы.

Аўстрыйскія парламентарыі праявілі цікавасць да актуальнай унутрыпалітычнай сітуацыі ў нашай краіне, заканадаўчай дзейнасці, праваабарончай тэматыкі, мер, што прымаюцца Урадам Беларусі па барацьбе з COVID-19 і інш.

Бакі падкрэслілі асаблівую важнасць падтрымання міжпарламенцкага дыялогу для далейшага развіцця ўсебаковых беларуска-аўстрыйскіх адносін.

З беларускага боку ў сустрэчы прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Ленчэўская М.А., Любецкая С.А., Струнеўскі А.М., члены Савета Рэспублікі Русаковіч А.У. і Чайчыц В.І.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць